У Расіі вучань з нажом напаў на настаўніцу і школьніц, падпаліў клас

У Расіі вучань з нажом напаў на настаўніцу і школьніц. Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку і сам зламыснік, які спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Як інфармуе сайт ufa1.ru, здарэнне адбылося ў горадзе Стэрлітамак у Башкортастане. У школе № 1 17-гадовы вучань зайшоў у кабінет інфарматыкі і нажом парэзаў руку адной з вучаніц. Сярод пацярпелых — 29-гадовая настаўніца, якая спрабавала супакоіць падлетка. Таксама зламыснік разліў у класе бензін і падпаліў яго. Пасля ўзнікнення пажару спрацавала пажарная сігналізацыя і адна з вучаніц скокнула з акна 2-га паверха (па іншай версіі — спрабавалі скочыць, але яе зацягнулі назад). Хлопец жа нанёс сабе ўдар нажом (як стала вядома, ён навучаўся ў спецкласе, меў затрымку псіхічнага развіцця). Усіх чатырох пацярпелых шпіталізавалі.
Пасля здарэння з школы эвакуявалі ўсіх вучняў і настаўнікаў. Адзначаецца, што ад узгарання ніхто не пацярпеў.