У Расіі ўпала 350-метровая тэлемачта (відэа)

У Расіі ўпала 350-метровая тэлемачта (відэа)

У Расіі ўпала 350-метровая радыётэлевізійная мачта. Яе дэмантавалі з дапамогай спецыяльных кумулятыўных зарадаў. Як піша ria.ru, мачта знаходзілася ў Галіцкім раёне Кастрамской вобласці і была недабудаваная. Яе лічылі самай высокай інжынернай канструкцыяй у Расіі, якая не эксплуатавалася (мачту можна параўнаць з 100-павярховым домам). У 1992 годзе яе пабудавалі для забеспячэння ўстойлівага сігнала ў рэгіёне, аднак з нейкай прычыны так і не пачалі выкарыстоўваць.

Перад дэмантажом ў прылеглым гаі падрыхтавалі прасеку, куды і ўпалі абломкі мачты.