У Расіі ў продаж паступіў Apple Watch, прысвечаны Пуціну (фота)

У інтэрнэт-буціку Caviar з'явіўся пазалочаны Apple Watch, прысвечаны Уладзіміру Пуціну, паведамляе РБК. На адной з граняў корпуса ззяе выгравіраваны роспіс кіраўніка Расіі ды яго імя. Інтэлектуальны гадзіннік каштуе ад 192 да 197 тысяч расійскіх рублёў — у залежнасці ад абранага бранзалета.

Дарэчы, раней у тэматычнай калекцыі Epoca выйшлі таксама Apple Watch, прысвечаныя Пятру I і Уладзіміру Леніну. Іх кошт складае ад 182 да 187 тысяч расійскіх рублёў.

Кампанія Caviar займаецца эксклюзіўным аздабленнем мабільных тэлефонаў. Увосень 2014 года яна прапанавала сваім кліентам пазалочаны iPhone 6 з партрэтам Пуціна, а ўвесну 2015-га выпусціла ў продаж iPhone 6 з абразом Андрэя Рублёва "Тройца".

Фота: caviar-phone.ru