У Расіі ў аўтааварыі з удзелам беларусаў загінулі маці і сын

У аўтааварыі ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі загінулі двое грамадзян нашай краіны. Каля мяжы з Беларуссю 22-гадовы расіянін на легкавіку сутыкнуўся з грузавіком DAF, якім кіраваў 27-гадовы беларус. Фура ад удара выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з "Фордам", якім кіраваў 32-гадовы грамадзянін Беларусі.

Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", кіроўца "Форда", а таксама яго 57-гадовая маці загінулі на месцы аварыі. Кіроўцы грузавіка і расіянін, а таксама чацвёра пасажыраў легкавікоў шпіталізаваныя.