У Расіі тысячы паліцыянтаў шукаюць забойцаў, якія ўцяклі з калоніі праз падкоп

Чацвёра зняволеных уцяклі праз 20-метровы падкоп, які яны зрабілі з прамысловай зоны калоніі, дзе працавалі цеслярамі. Іх пошукамі займаюцца каля 2500 паліцыянтаў.
 

Як паведамляе РІА "Новости", стала вядома, што трое з уцекачоў былі асуджаныя за забойства ў 2005 годзе рыдлёўкамі дваіх гастарбайтараў з Узбекістана. Яны атрымалі тэрміны зняволення ад 16 да 25 гадоў.