У Расіі перастаў адкрывацца відэахостынг YouTube
Улады заяўлялі пра "замаруджванне працы" відэахостынга / pixabay.com
У Расіі перастаў адкрывацца відэахостынг YouTube. Раніцай 8 жніўня праблемы ў карыстальнікаў узніклі і на камп'ютарах, і на смартфонах. Пры гэтым гэты "збой" не закрануў карыстальнікаў у іншых краінах.
У РФ перабоі ў працы YouTube заўважныя ўжо некалькі тыдняў. Спачатку ўлады заяўлялі пра "замаруджванне працы" відэахостынга. Меркавалася, што яго могуць цалкам заблакаваць восенню.