У Расіі аўтобус трапіў пад грузавік, 5 чалавек загінулі, 19 пацярпелі

У Расіі аўтобус трапіў пад грузавік, 5 чалавек загінулі, 19 пацярпелі

У Стаўрапольскім краі Расіі адбылася жахлівая аварыя. Уначы на 420-м кіламетры аўтадарогі Астрахань — Эліста — Стаўрапаль аўтобус з пасажырамі выехаў на паласу сустрэчнага руху і трапіў пад грузавік Renault. 5 чалавек, у тым ліку кіроўца аўтобуса, загінулі, 19 пацярпелі (5 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане). Як інфармуе ria.ru, мяркуецца, што кіроўца аўтобуса, які ехаў з Валгаграда ў Стаўрапаль, заснуў. Вядома, што за паўгадзіны да ДТЗ аўтобус спынялі ў рамках прафілактычнай акцыі "Сон за рулём", але ад адпачынку кіроўца адмовіўся.