У Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі"
У чаканні прыходу начальніка / slova.by
7 красавіка ў Рагачове вызначалі "вектар далейшага развіцця сельскай гаспадаркі". Як піша раённая газета "Свабоднае слова", у гэтым мясцовым чыноўнікам дапамог кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко, якому арганізавалі экскурсію па фермах і па свінакомплексе. "Вектар" ён шукаў разам са старшынём райвыканкама Віталём Сушко і кіраўнікамі гаспадарак. Гаворка ішла пра будаўніцтва новых і рэканструкцыю старых фермаў.
Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведамляе, што сярод іншага Крупко даў даручэнне пабудаваць у 2023 годзе... "дадатковы хлеў".
slova.by