У Рагачове адбылося аварыйнае адключэнне лініі электраперадач
Кантрольна-прапускны пункт у Рагачове / vk.com/slovaby
У пятніцу ў Рагачове адбылося аварыйнае адключэнне лініі электраперадач. З гэтага ў часткі гараджан у дамах знікла святло, паведамляе slova.by.
Мясцовым жыхарам абяцаюць, што наступствы аварыі ліквідуюць на працягу гадзіны.
Тым часам у Рагачове працягваюцца зборы ва ўдзельнікаў тэрабароны. У іх удзельнічае 154 чалавекі. На паўночнай ускраіне горада з'явіўся ўзмоцнены кантрольна-прапускны пункт.