У Рагачоўскім раёне вясковец загінуў у лесе ў перастрэлцы са спецназам МУС
Іван Кубракоў у Рагачоўскім раёне / Кадр з відэа
27 сакавіка ў лясах Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці спецпадраздзяленні МУС шукалі падазраванага ў двайным забойстве. Як паведамляе прэс-служба міністэрства ўнутраных спраў, "у ходзе пошукавых мерапрыемстваў зламыснік знойдзены, аказаў узброены супраціў і быў ліквідаваны".
Мужчыну падазравалі ў двайным забойстве ў вёсцы Старое Сяло. Напярэдадні ў адным з дамоў кампанія распівала алкагольныя напоі, а пасля ўзнікла сварка. 52-гадовы вясковец, які раней неаднаразова меў праблемы з законам, расстраляў са стрэльбы 53-гадовую жанчыну і яе 58-гадовага сужыцеля. З месца здарэння ён уцёк і спрабаваў схавацца.
У Рагачоўскі раён у чацвер прыязджаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.