У пятніцу ў Беларусі прагназуюць дажджы на большай частцы тэрыторыі

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 10 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень на захадзе парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-8 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе краіны прагназуецца да +10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 градусаў са знакам "плюс".
На выходных у Беларусі таксама чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя. Прагназуецца моцны парывісты вецер. Слупок тэрмометра ўдзень не падымецца вышэй за +15 градусаў.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.