У пятніцу ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 чэрвеня панізіліся курсы долара і расійскага рубля. Расійская валюта апусцілася да тыднёвага мінімуму, а долар зноў апусціўся ніжэй за 3 рублі.
Нязначна выраслі курсы еўра і кітайскага юаня.
Вынікі валютных таргоў 6 чэрвеня:
Долар ЗША: 2,9970 (-0,0038 / -0,13%);
Еўра: 3,4221 (+0,0061 / +0,18%);
Расійскі рубель: 3,7791 (-0,0007 / -0,02%);
Кітайскі юань: 4,1663 (+0,0004 / +0,01%).
Курсы валют / banki24.by