У пятніцу чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер

Навальніца, ілюстрацыйнае фота

Навальніца, ілюстрацыйнае фота / progomel.by

У пятніцу, 23 траўня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з поўдня, паведамляе Белгідрамет.

Уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Зранку і ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у многіх раёнах прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер уначы будзе паўднёвы — ад слабога да ўмеранага, удзень — з пераходам на паўночны ўмераны, у многіх раёнах — моцны, парывамі да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +12 па паўночным захадзе да +26 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. 

У пятніцу чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 23 траўня / Белгідрамет
У пятніцу чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 23 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.