У пункце “Грыгароўшчына” на латвійскай мяжы абмежавалі пропуск

12 чэрвеня пачаліся працы па ўсталёўцы аўтамабільных вагаў ў аўтадарожным пункце пропуска “Патэрніекі” ў Латвіі, які мяжуе з беларускім пунктам “Грыгароўшчына”. У сувязі з гэтым уезд транспартных сродкаў у Латвію абмежаваны, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Каб пазбегнуць чэргаў і затораў падчас перасячэння мяжы міжнародным аўтаперавозчыкам рэкамендуюць выбіраць іншы маршрут руху для дастаўкі грузаў.

Фота: vitbichi.by