У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі тры чалавекі

У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі тры чалавекі

У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 13 красавіка ў вёсцы Шацк. Як інфармуе прэс-служба МНС, там загарэўся жылы дом. Загінулі 54-гадовы гаспадар дома, 51-гадовая яго сястра і іх госць — 42-гадовы мужчына. Адзначаецца, што ўсе яны нідзе не працавалі.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Раніцай 13 красавіка гарэў двухкватэрны жылы дом у вёсцы Падлоссе Мінскага раёна. Загінуў 38-гадовы мужчына, які быў у гасцях. Мяркуецца, што пажар пачаўся з-за неасцярожнасці падчас курэння.