У Пухавіцкім раёне грузавікі пайшлі на таран (фота)
Здарэнне адбылося сёння на 42-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Гомель".
Каля вёскі Маставая сутыкнуліся два грузавікі — Mercedes-Benz 410 і МАЗ. На месца аўтааварыі прыехалі выратавальнікі і дзве брыгады хуткай дапамогі. Высветлілася, што вадзіцель МАЗа не саўладаў з кіраваннем і пратараніў грузавы фургон.
Як паведамляе прэс-служба МНС, пацярпеў кіроўца Mercedes-Benz 410, якога выратавальнікі даставалі з кабіны з дапамогай спецінструмента. Мужчыну шпіталізавалі, як і пасажыра МАЗа, які атрымаў траўмы.



Фота — mchs.gov.by