У Прыёрбанку змяніўся старшыня праўлення

У Прыёрбанку змяніўся кіраўнік / Yekatseryna Netuk / Shutterstock.com
Прыёрбанк прызначыў новага старшыню праўлення. Пасаду заняў Махамед Альдасары.
Назіральны савет банка прыняў рашэнне аб прызначэнні 22 жніўня.
У паведамленні сказана, што Альдасары валодае шырокім, больш чым 26-гадовым вопытам працы ў банкаўскім сектары, у тым ліку ў якасці кіраўніка вядучых фінансавых устаноў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Усю сваю кар'еру ён гуляў ключавую ролю ў пабудове новых фінансавых кампаній, рэалізацыі ініцыятыў у частцы лічбавай трансфармацыі, а таксама ў распрацоўцы інавацыйных банкаўскіх прадуктаў.
У канцы мінулага года Raiffeisen Bank International AG (RBI) закрыў здзелку па продажы Прыёрбанка кампаніі Soven 1 Holding. Гаворка ідзе аб продажы 87, 74%-най долі ў Прыёрбанку і яго структурах інвестару з ААЭ. Яшчэ 6,31% акцый банка належалі Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, а астатнія паперы — іншым фізічным і юрыдычным асобам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.