У Пружанах з'явіўся памятны знак у выглядзе ракеты
У Пружанах у Брэсцкай вобласці адкрыўся памятны знак у выглядзе ракеты. Урачыстасць прайшла ў "Дзень яднання народаў РБ і РФ". Помнік прысвечаны 31-й савецкай гвардзейскай дывізіі войскаў стратэгічнага прызначэння, падраздзяленні якой дзясяткі гадоў дыслакаваліся на Брэстчыне (упраўленне — у Пружанах).
Горшы момант для адкрыцця такога помніка цяжка было б выбраць. Ужо другі месяц расійскія ракеты ляцяць з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і з Брэстчыны, ва Украіну.
Дарэчы, цяперашні старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Бісун нарадзіўся ў Заходняй Украіне, вучыўся ў Кіеве.