У Польшчы затрымалі дальнабойніка з Беларусі з фальшывымі правамі кіроўцы
У Польшчы затрымалі дальнабойніка з Беларусі з фальшывымі польскімі правамі кіроўцы. Мужчына прызнаўся, што купіў іх за 1500 злотых (375 долараў). Правы былі зроблены за два дні.
Як паведамляе witd.gorzow.pl, усё пачалося з праверкі на дарозе недалёка ад мяжы з Германіяй. 5 студзеня быў спынены польскі грузавік. Абодва яго кіроўцы былі з Беларусі. Мужчына, які быў за рулём, і паказаў правы, якія выклікалі падазрэнні. Таксама ў яго пры сабе былі пратэрмінаваныя беларускія правы кіроўцы.
Беларуса чакае суд.
Праверка на дарозе / witd.gorzow.pl