У Польшчы сутыкнуліся цягнікі, пацярпелі дзясяткі чалавек (фота)

У Польшчы сутыкнуліся цягнікі, пацярпелі дзясяткі чалавек (фота)

У Польшчы сутыкнуліся два цягнікі, пацярпелі каля трох дзясяткаў чалавек, у тым ліку 15 дзецей. Як інфармуюць польскія СМІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 30 жніўня на станцыі Сментава на поўначы краіны. Там пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. З рэек сышлі лакаматыў і 7 вагонаў з 11 пасажырскага цягніка.

Прычыны, па якіх грузавы цягнік выехаў на галоўную лінію без дазволу, пакуль невядомыя.