У Польшчы перахапілі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 3,5 млн еўра
Кантрабандныя цыгарэты з РБ / podlaskie.kas.gov.pl
У Польшчы перахапілі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 3,5 млн еўра. Для падляскіх падаткавікоў гэта найбуйнейшая ў 2023 годзе партыя падобнай кантрабанды, паведамляе podlaskie.kas.gov.pl.
Латвійскі грузавік з кантрабандай быў затрыманы недалёка ад польска-літоўскай мяжы ў Будзіску. Кіроўца заявіў, што вязе бытавую тэхніку. Аднак грузавік прасканавалі, і высветлілася, што ў скрынках ад халадзільнікаў схаваны 622 тысячы пачак беларускіх цыгарэт.
Кіроўца аўтамабіля часова арыштаваны на тры месяцы, распачатая крымінальная справа. За кантрабанду цыгарэт у такім памеры яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.