У Полацкім раёне гарэў падземны нафтавы рэзервуар
Ратавальнікі каля рэзервуара / t.me/mchs112by/
У Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў чацвер загарэўся падземны нафтавы рэзервуар. На месцы працавалі ратавальнікі, якія ўзгаранне ліквідавалі.
Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў чацвер на тэрыторыі філіяла па транспарціроўцы нафты "Наваполацк" ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Рэзервуар быў на рамонце і не эксплуатаваўся (гарэлі рэшткі нафтапрадуктаў). Прычына ўзгарання высвятляецца. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.