У Пінску расквітнелі пладовыя дрэвы (фота)
Аднак вялікага ўраджаю не прадбачыцца.
На галінках абрыкосаў і сліваў на падворках прыватнага сектару сталіцы Палесся з’явіліся белыя і ружовыя кветкі. Праўда, пінчукі кажуць, што з-за начных замаразкаў гэтая прыгажосць пойдзе пустакветам. Таму добрага ўраджаю сёлета не варта чакаць.


