У Пінску разбойнік з нажом абрабаваў краму
Здарэнне адбылося ўдзень 16 лютага.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася прадавачка крамы па вуліцы Леніградскай. Жанчына расказала, што на яе ў гандлёвай зале напаў невядомы. Пагражаючы нажом, ён забраў грашовую выручку — больш як два мільёны рублёў.
Аператыўнікі хутка выявілі, што разбой учыніў 46-гадовы пінчук, якога і затрымалі. У нападніка знайшлі нож і частку забраных грошай. За рабаўніцтва мужчына можа трапіць за краты на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.
Фота — fedpress.ru