У Перу аўтобус зваліўся ў прорву, загінулі 48 чалавек

48 чалавек загінулі ў Перу недалёка ад Лімы, калі ў прорву сарваўся аўтобус, інфармуе БЕЛТА.
Аўтобус, у якім было 55 пасажыраў, ехаў па ўчастку серпантыну, вядомым пад назвай "Паварот д'ябла". Там ён і сутыкнуўся з грузавой фурай. Па словах міністра транспарту і камунікацый краіны Бруна Джуфра, які спаслаўся на аналіз даных GPS, абодва кіроўцы ехалі з перавышэннем хуткасці.
Праца ратавальнікаў на месцы здарэння ўскладненая з-за прыліву.