У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя сотні адрасоў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата "Новополоцк 7 микрорайон чат" і старонак інтэрнэт-суполкі "Навіны Вілейкі" ў сацыяльных сетках "ВКонтакте" і "Одноклассники" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата і інтэрнэт-старонак суполкі была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракуратур горада Наваполацка і Вілейскага раёна адпаведна. Суд іх цалкам задаволіў.
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш чым дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Па законе чытаць іх не забаронена, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.