У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў дададзены новы Telegram-канал
Спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" пастаянна расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Белоруски Борисова" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Барысаўскага раёна. Суд цалкам яе задаволіў.
Раней у панядзелак па заяве пракуратуры Віцебскай вобласці была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі інфапрадукцыя Telegram-канала "Проснись, Беларусь".
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.