У паветраную прастору Польшчы заляцеў аб'ект з тэрыторыі Беларусі
 
  Мяжа Польшчы з Беларуссю / памежная служба Польшчы
Аб'ект знік з радараў у цэнтры краіны, паведамляе прэс-служба Мінабароны Польшчы:
— У Цэнтры паветраных аперацый адзначылі з'яўленне ў паветранай прасторы Польшчы аб'екта, які прыляцеў з боку Беларусі. Па інфармацыі ЦПА, верагодна, гэта аэрастат назірання. Радыёлакацыйны кантакт быў страчаны пад Рыпіным.
Аператыўны камандзір прыняў рашэнне задзейнічаць дзяжурныя сілы тэрытарыяльнай абароны для пошуку аб'екта.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
