У паўфінале Кубка Беларусі "Шахцёр" абыграў футбалістаў "Слуцка" — 2:1

У першым паўфінальным матчы Кубка Беларусі па футболе салігорскі "Шахцёр" у гасцях святкаваў перамогу над "Слуцкам" — 2:1.
У салігорцаў дублем адзначыўся Мікалай Януш — на 11-й і 25- хвілінах гульні. Для футбаліста гэта былі соты і сто першы гол на афіцыйным узроўні.
Адзіны гол у случан на 19-й хвіліне забіў Дзмітрый Юсаў.
Сустрэча ў адказ пройдзе 26 красавіка.