У палку Каліноўскага адбыўся ўрачысты ваенны рытуал прыняцця баявога сцяга
25 жніўня ва Украіне ў беларускім палку імя Кастуся Каліноўскага адбыўся ўрачысты ваенны рытуал прыняцця баявога сцяга, піша @belwarriors. Байцы атрымалі новыя шаўроны (на старых згадваўся батальён, цяпер — полк). Навабранцы склалі прысягу на вернасць Беларусі.
"Баявы сцяг увасабляе нашу гатоўнасць змагацца за свабоду свайго народа, як змагаліся за яе касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, ваяры Слуцкага збройнага чыну і партызаны антыбальшавіцкага супраціву, удзельнікі пратэстаў 2020-га", — гаварыў камандзір падраздзялення Дзяніс "Кіт".
Беларускія добраахвотнікі далі клятву "зрабіць усё магчымае, каб наблізіць час, калі баявы сцяг палка будзе вольна лунаць... над свабоднай Беларуссю".
@belwarriors