У Оршы затрымалі 50-гадовага валютчыка
У мужчыны былі пры сабе долары, беларускія і расійскія рублі.
У Оршы супрацоўнікі міліцыі і Дзяржкантролю затрымалі 50-гадовага непрацуючага мужчыну, які займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Як паведамляе прэс-служба віцебскай абласной міліцыі, у валютчыка канфіскавалі больш за 2 млн беларускіх рублёў, 23 тысячы расійскіх, 1800 долараў.
Дарэчы, за апошні час віцебскія міліцыянты, затрымоўваючы валютчыкаў, папоўнілі бюджэт больш як на мільярд рублёў. Праваахоўнікі канфіскавалі каля 42 тыс. долараў, 200 еўра, каля 600 тыс. расійскіх рублёў, больш за 500 млн беларускіх.