У Оршы — аварыі адразу на чатырох трансфарматарных падстанцыях
У Оршы 24 чэрвеня аварыі адбыліся адразу на чатырох трансфарматарных падстанцыях. Без святла засталіся сем шматкватэрных дамоў.
Прычынай у Мінэнерга называюць моцную спякоту. Падача электраэнергіі была адноўленая да 21:20.
Орша заставалася без электрычнасці ўжо ўвечары 23 чэрвеня. У выніку аварыі на Лукомльскай ДРЭС без святла апынуліся Магілёў, Орша, Шклоў, Бялынічы, Круглае.