У Нясвіжы малдаванін на аўто ўрэзаўся ў агароджу жылога дома (фота)
Непрышпілены кіроўца загінуў на месцы здарэння.
Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася ў Нясвіжы ўдзень 17 студзеня. Як піша onliner.by, 26-гадовы кіроўца Mazda 626 не справіўся з кіраваннем аўто, выехаў на ўзбочыну і ўрэзаўся ў металічную агароджу жылога дома. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Як выявілася, за рулём аўтамабіля быў грамадзянін Малдовы. Кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Фота — onliner.by