У Нясвіжскім раёне імітавалі пажар, падзенне дрэва на дарогу і выбух
Падчас вучэнняў / mchs.gov.by
У Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці праходзіць комплекснае вучэнне па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. Мясцовыя аварыйныя службы адпрацоўвалі дзеянні падчас ДТЗ, загарання сухой травы і лесу, падзення дрэў, абясточання населеных пунктаў, дапамогі рыбакам у вадаёме. Таксама імітаваўся выбух газавага катла ў кацельні.
У чацвер аварыйныя службы і арганізацыі будуць ліквідаваць наступствы "надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару".