У новых кварталах Мінска прапануюць будаваць велапаркоўкі

У новых кварталах Мінска прапануюць будаваць велапаркоўкі

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прапануе ўвесці новыя горадабудаўнічыя нормы: разам з паркоўкамі для машын будаваць у новых кварталах велапаркоўкі. З такой ідэяй выступіў намеснік кіраўніка ведамства Дзмітрый Семянкевіч падчас семінара-нарады, прысвечанага рэалізацыі інавацыйных пілотных праектаў на тэрыторыі Мінска.

Ён акрэсліў новыя падыходы да стварэння комплекснага асяродку ў жылых кварталах: двары без транспарту з гульнявымі пляцоўкамі для дзяцей і спартовымі пляцоўкамі, сацыяльныя аб’екты і аб’екты бытавога абслугоўвання на першых і, магчыма, апошніх паверхах дамоў, абмежаванне доступу ў кварталы пабочных асобаў.

Сярод новых падыходаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў будучыні, — развіццё безбар’ернага асяродку, арганізацыя больш эфектыўных сістэма збору смецця і відэаназіранне.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што ў Беларусі ўжо дзейнічае патрабаванне, згодна з якім усе дамы, на ганку якіх болей за пяць прыступак, павінны мець пад’ёмнікі, а не пандусы, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.