У некаторых раёнах Мінскай вобласці вецер перавышае 30 м/с
Аднаўленчыя працы / t.me/minskenergo/
14 сакавіка з некаторых раёнах Мінскай вобласці вецер перавышае 30 м/с. Энергетыкі паведамляюць пра перабоі з электразабеспячэннем населеных пунктаў. Прычынай называюць не толькі шквалісты вецер, а таксама дождж і мокры снег. У некаторых выпадках на лініі электраперадачы падалі не толькі галінкі, а і дрэвы.
Раніцай у пятніцу брыгады "Мінскэнерга" займаюцца аднаўленнем электразабеспячэння 10 населеных пунктаў у Пухавіцкім раёне.
t.me/mchs112by/