У навагоднюю ноч у Беларусі блакавалі YouTube
YouTube / pixabay.com
У навагоднюю ноч у Беларусі пачаліся праблемы з YouTube. Карыстальнікі скардзяцца, што платформа альбо не працуе, альбо працуе з перабоямі.
Судзячы па ўсім, праблема звязана з часовай блакіроўкай "Ютуба" з боку беларускіх уладаў. Дакладна так жа ўлады рабілі і ў мінулы Новы год.
Праблемы з доступам да платформы пачаліся бліжэй да поўначы — часу звароту Святланы Ціханоўскай.