У МЗС Нігерыі пераблыталі дыпламатаў Лукашэнкі

Нігерыйска-беларускія перамовы / x.com/YusufTuggar
У Нігерыі паблыталі кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова з яго першым намеснікам Сяргеем Лукашэвічам, заўважыла выданне Reform.
Міністр замежных спраў Нігерыі Юсуф Майтама Тугар сустракаўся з першым намеснікам кіраўніка МЗС Беларусі Лукашэвічам. Сустрэча адбылася на палях саміту кіраўнікоў МЗС краін БРІКС, які праходзіць у Рыа-дэ-Жанейра.
Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нігерыі, мабыць, не да канца зразумеў, з кім размаўляе. У яго афіцыйным акаўнце ў сацсетцы Х гаворыцца, быццам ён сустракаўся не з Лукашэвічам, а з яго начальнікам — міністрам Рыжанковым.
"На палях сустрэчы міністраў замежных спраў БРІКС у Рыа-дэ-Жанейра я сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі, яго правасхадзіцельствам Максімам Рыжанковым. Мы абмеркавалі магчымасці ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, абароны, адукацыі, тэхналогій і шматбаковага ўзаемадзеяння — на аснове агульных інтарэсаў дзеля ўзаемнага развіцця", — адзначыў Тугар.
On the sidelines of the BRICS Foreign Ministers’ Meeting in Rio de Janeiro, I met with the Foreign Minister of Belarus, H.E. Maxim Ryzhenkov.
— Hon. Yusuf Maitama Tuggar (@YusufTuggar) April 30, 2025
We explored opportunities to strengthen bilateral cooperation in trade, defense, education, technology, and multilateral… https://t.co/ow4gyzGXi4
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.