У Мядзеле ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота)
У Мядзеле ратавалі 44-гадовага мужчыну, якога па пояс засыпала ў траншэі. Здарэнне адбылося 7 жніўня падчас земляных работ на прыватным падворку (там капалі траншэю для вадаправода). На месца выклікалі ратавальнікаў, якія адкапалі мужчыну. Пацярпелага шпіталізавалі ў Мядзелскую цэнтральную раённую бальніцу. Папярэдні дыягназ — “сіндром сціскання брушной поласці і грудной клеткі”, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: mchs.gov.by