У Мінску з’явілася першая платная велапаркоўка (фота)

У Мінску адчынілі першую ўсесезонную верапаркоўку з аховай. Яна знаходзіцца на вуліцы Ілімскай, дзе была створана на базе дзейнай платнай аўтастаянкі. Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, ангар для ровараў за месяц пабудавалі з полікарбаната. Пакуль у яго змяшчаюцца 18 ровараў, плануецца колькасць месцаў павялічыць да 40.
Да канца года ў Заводскім раёне плануецца абсталяваць восем велапарковак: і закрытых, і адкрытых.
Фота: minsknews.by