У Мінску зноў пройдзе адзіны дзень зніжак, абяцаюць скінуць да 90% кошту

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў крамах Мінска 29 лістапада, перадае БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама. У гэты дзень зніжкі на ўсе нехарчовыя тавары зробяць універмагі ЦУМ, “Беларусь”, ГУМ, гандлёвы дом “На Нямізе” , гандлёвыя цэнтры “Кірмаш”, “Бліскавіца.” Тут зніжкі будуць вагацца ад 15 да 20%.
Да акцыі таксама далучыцца гандлёвы цэнтр “Сталіца”, дзе зніжкі ў некаторых крамах дасягнуць 90%.
Такія распродажы гандлёвыя прадпрыемствы Мінска ладзяць кожныя два-тры месяцы і дзякуючы ім істотна павялічваюць свой прыбытак.
Фота: Onliner.by