У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнэтам

pixabay.com
pixabay.com

 

1 лістапада каля 12:00 мінчане сталі заўважаць праблемы з доступам у сетку праз мабільны інтэрнэт. Не працуе сувязь LTE і 3G, інтэрнэт-старонкі адчыняюцца з спазненнем альбо не загружаюцца зусім.

Аб праблемах паведамляюць карыстальнікі МТС, А1 і life :). Кампанія МТС пракаментавала тое, што адбываецца, такім чынам:

— Сёння ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, быў абмежаваны доступ да сеткі Інтэрнэт, што прывяло да зніжэння якасці працы сэрвісаў у абанентаў. Шкадуем аб сітуацыі, якая склалася.

Аналагічныя каментары падалі кампаніі А1 і life :).

Нагадаем, падобныя праблемы ўжо некалькі тыдняў запар ўзнікаюць падчас пратэстных акцый. Другую нядзелю запар інтэрнэт у Мінску знікае а 12:00, раней доступ у сетку спыняўся каля 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.