У Мінску злавілі эксгібіцыяніста, які прыехаў у сталіцу ў камандзіроўку
У Мінску супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС затрымалі 30-гадовага жыхара Салігорска, які раней не быў судзімы.
Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, у міліцыю затэлефанавала дзяўчына. Яна распавяла, што ішла каля метро з дзвюма сяброўкамі і пабачылі мужчыну, які раптам расшпіліў штаны і прадэманстраваў ім свае полавыя органы. Дзяўчаты правялі сяброўку на прыпынак грамадскага транспарту і вярталіся ў бок метро, калі пабачылі, што мужчына працягвае свае дзеянні.
Міліцэйскі нарад затрымаў парушальніка парадку па перададзеных прыкметах.
Высветлілася, што 30-гадовы салігорац прыехаў у Мінск у камандзіроўку.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. У міліцыі ёсць падставы меркаваць, што мужчына мае дачыненне да аналагічных дзеянняў супраць іншых грамадзян. Грамадзян просяць паведаміць пра гэта ў Фрунзенскае РУУС г.Мінска асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (017) 213-08-25 альбо 102.