У Мінску зламыснік пашкодзіў рыдлёўкай 11 аўтамабіляў
Хулігана затрымалі і перадалі праваахоўнікам.
На сталічнай вуліцы Азізава зламыснік пашкодзіў 11 аўтамабіляў, якія стаялі на паркоўцы каля дома. Як паведаміў відавочца падзеяў сайту onliner.by, здарэнне адбылося каля 8.30 раніцы 22 сакавіка. Хулігана, які біў машыны, заўважыў адзін з мяцовых жыхароў і затрымаў яго разам з суседам, які выгульваў сабаку.
Яны выклікалі міліцыю і перадалі парушальніка. Паведамляецца, што зламыснік біў аўтамабілі рыдлёўкай, якой работнікі ЖКГ узімку збіваюць наледзь з тратуараў.
Дарэчы, толькі адзін з аўтамабіляў быў на страхоўцы КАСКО.
Фота — onliner.by