У Мінску згарэў цягач "Рэно Магнум-480" (фота)
У Мінску згарэў цягач "Рэно Магнум-480" 2005 года выпуску. Здарэнне адбылося ўначы 26 лютага на праезнай частцы ў раёне Дачнай вуліцы. Агонь цалкам знішчыў аўтамабіль.
Мяркуецца, што прычынай узгарання, якое пачалося ў маторным адсеку, стала кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: МНС