У Мінску затрыманы чарговы аматар агаляцца на публіцы (фота)
Супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска затрымалі чарговага эксгібіцыяніста — ім апынуўся 37-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар сталіцы. У міліцыю пастапіў званок жанчыны, якая паведаміла пра ўчынак гэтага грамадзяніна. Пацярпелая ехала разам з ім у ліфце дома па Лагойскім тракце, калі мужчына раптам расшпіліў штаны і паказаў ёй свае палавыя органы. Пасля таго, як дзверы адчыніліся на адным з паверхам, зламыснік збег.
Інфармацыя пра здарэнне і прыкметы падазраванага неадкладна перадалі бліжэйшым нарадам міліцыі. Эксгібіцыяніста затрымалі за лічаныя хвіліны. Падчас праверкі высветлілася, што гэты аматар агаляцца неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы, а таксама за незаконны абарот наркотыкаў. Мяркуецца, што гэты мужчына і раней агаляўся ў грамадскіх месцах, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.


