У Мінску затрымалі падпальшчыка кватэры
Здарэнне адбылося ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", у раённае ўпраўленне ўнутраных спраў паступіла паведамленне, што невядомы спрабуюць падпаліць дзверы адной з кватэр у доме на вуліцы Пензенскай. На месцы здарэння міліцыянты затрымалі п'янага 36-гадовага мінчука. Ад яго дзеянняў пацярпела толькі абшыўка ўваходных дзвярэй.
Затрыманы апынуўся неаднаразова асуджаным. Ён распавёў, што пакрыўдзіўся на свайго знаёмага, які таксама меў праблемы з законам, і прыйшоў высвятліць з ім адносіны. Аднак таго не апынулася дома: на той час ён за чарговы "подзвіг" трапіў у ізалятар часавага ўтрымання. Тады зламыснік і вырашыў у адплату падпаліць яго жытло.
Фота — minsknews.by