У Мінску затрымалі мужа палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай
Марфа Рабкова і Вадзім Жаромскі / t.me/viasna96
У Мінску затрымалі Вадзіма Жаромскага — мужа палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай, паведамляе "Вясна".
Затрыманне адбылося зранку 22 снежня у яго дома. Прычыны пакуль невядомыя.
Праваабаронца Марфа Рабкова асуджаная на 15 гадоў калоніі.