У Мінску затрымалі мастака Андрэя Бусла
Сілавікі затрымалі мастака і аднаго з заснавальнікаў арт-гурта Hutkasmachnaa Андрэя Бусла 8 верасня. Судзілі яго ўжо ў пятніцу і пакаралі 13 суткамі. За што — невядома.
Працы Андрэя Бусла вы хутчэй за ўсё бачылі — гэта трамвай на сцяне галерэі “Ў”, цягнік метро побач з “Пясочніцай” або невялікія люстэркі ў незвычайных рамах, раскіданыя па ўсім горадзе.
Андрэй побач са сваёй працай / citydog.io