У Мінску затрымалі дырэктара фірмы, які дома ў тумбачцы вырошчваў каноплі
Дома ў мужчыны канфіскавалі 50 грамаў марыхуаны / @police_minsk
Дырэктар мінскай фірмы зрабіўся фігурантам крымінальнай справы, якую на яго завялі паводле наркатычнага артыкула. Дома ў мужчыны аператыўнікі знайшлі міні-плантацыю канопляў, яна была абсталяваная ў тумбачцы. Там меліся вентыляцыя, выцяжка і неабходнае асвятленне. Акрамя таго, сілавікі канфіскавалі ў мужчыны 50 грамаў марыхуаны, гатовай да ўжывання. Траву мужчына сушыў і захоўваў у шафе.
Яшчэ тры кусты ў фігуранта раслі ў лесе пад Мінскам. Мужчына расказаў аператыўнікам, што насенне канопляў ён купіў у інтэрнэт-краме і вырошчваў іх для асабістага спажывання.
Тумбачка была абсталяваная вентыляцыяй, выцяжкай і асвятленнем / @police_minsk